Цікавы выпадак адбыўся ў гімназіі №38, якая знаходзіцца на вуліцы Шугаева ў Мінску. 13 лютага бацькоў запрасілі на сход пад назвай «Сакрэты паспяховага бацькоўства», аднак у выніку ўсіх адправілі на датэрміновае галасаванне.

«Ніякага бацькоўскага сходу не было. Псіхолаг раздала нам улёткі на дадзеную тэму. А потым сказала ўзяць пашпарты і прыняць удзел у датэрміновым галасаванні. Я не хадзіла, бо ў мяне не было дакумента», — расказвае адна з удзельніц сходу.

Дырэктарка гімназіі Галіна Злобіч сказала «НН», што бацькам толькі нагадалі пра тое, што 18 лютага адбудуцца мясцовыя выбары, але зусім не заганялі на датэрміновае галасаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?