Другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск увядуць у строй у 2018 годзе, паведамляе БелТА.
«Мы чакаем, што ўзлётна-пасадачная паласа будзе ўведзена ў строй у гэтым годзе. Цяжка сказаць калі, але думаю, што восенню», — сказаў старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Румас. Ён расказаў, што ў мінулым годзе Банк развіцця прафінансаваў будаўніцтва паласы на $108 млн. У бягучым годзе ўкладанні будуць ужо меншыя.