У версіі Skype для настольных ПК выяўлена сур'ёзная ўразлівасць, якая забяспечвае хакерам доступ да сістэмы без ведама карыстальніка. Патча не будзе: Microsoft прыняла рашэнне перапісаць код месенджара. Наколькі лёгка эксплуатаваць уразлівасць, пакуль не ясна.

Прабоіну ў «абароне» месенджара выявіў незалежны даследчык Стэфан Кантак яшчэ восенню 2017 года. Паводле яго слоў, праз пакет абнаўленняў можна ўкараніць шкоднасную бібліятэку і адкрыць доступ да файлаў і камандаў карыстальніка. Пры гэтым аднолькава паспяхова вірус працуе ў АС Windows, MacOS і Linux.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?