У пятніцу беларускія спартсмены на Алімпіядзе ў Пхенчхане будуць спаборнічаць у чатырох відах спорту (таксама і горныя лыжы, лыжныя гонкі), але галоўныя надзеі звязаныя з фіналам у фрыстайлістак (лыжная акрабатыка).
Ала Цупер і Ганна Гуськова сярод 12 галоўных прэтэндэнтак на медалі. Першыя спробы будуць выкананы ў 14.00 (трансляцыя на «Беларусь-5»)
Букмекерская кантора Марафон лічыць Ганну Гуськову адным з фаварытаў фіналу: каэфіцыент на яе перамогу 4.9. Больш высокія шанцы перамагчы толькі ў кітаянкі Сюй Мэнтао (каэфіцыент 2.3). Верагоднасць таго, што Ганна Гуськова возьме медаль любой вартасці ацэньваецца каэфіцыентам 1.7.
Шанцы Алы Цупер на золата Букмекерская кантора Марафон расцэньвае каэфіцыентам 16.0, на месца ў ліку прызёраў — 3.75.
У 14:00 адбудуцца забегі на 5000 м на каньках. Тут выступае Марына Зуева.
У суботу пройдзе кваліфікацыя ў лыжнай акрабатыцы ў мужчын, фінал у нядзелю.
Пакуль на Гульнях у Беларусі медалёў няма.
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.