Сёння, 16 лютага, Літва адзначае 100-годдзе аднаўлення дзяржавы.

Уладальнікі прыватных дамоў абавязаны вывешваць сцягі 16 лютага, 11 сакавіка (Дзень аднаўлення незалежнасці) і 6 ліпеня (у Дзень каранацыі Міндоўга). Сцяг трэба вывешваць у 7 гадзін раніцы і прыбіраць у 22:00

На шматкватэрных дамах сцягі вывешваюць адміністратары будынкаў.

Усе грамадзяне абавязаны паважліва ставіцца да сцягоў — сцягі павінны быць чыстымі, невыцвілымі, а колеры размешчаныя так: зверху — жоўты, у цэнтры — зялёны, унізе — чырвоны. За парушэнне правілаў вывешвання сцягоў фізічным або юрыдычным асобам, за выключэннем дзяржаўных устаноў і ведамстваў, пагражаюць штрафы ад 10 да 12 еўра, іншым асобам — ад 10 да 16 еўра. За паўторныя парушэнні пагражаюць штрафы памерам 12—16 еўра або 16—30 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?