Курс біткойна ў ноч на 16 лютага пераадолеў адзнаку 10 тысяч даляраў. Па дадзеных Сoinmarketcap, да 11:00 каштаваў 9 730 даляраў. Яго капіталізацыя перавысіла 170,8 мільярда даляраў.

Днём 15 лютага кошт крыптавалют некалькі разоў перавышаў 10 тысяч даляраў, затым зніжаўся. Раней вышэй за 10 тысяч даляраў крыптавалюта падымалася ў другой палове студзеня.

Пасля гэтага курс дэманстраваў рэзкае падзенне 6 лютага ён знізіўся да ўзроўню 5,996 тысяч даляраў за манету. Максімальнага значэння за ўсю гісторыю крыптавалюта дасягнула ў снежні 2017 года - больш 19,5 тысячы даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0