president.gov.by

president.gov.by

Сферы адукацыі і аховы здароўя неабходна аптымізаваць. Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння ў час рабочай паездкі ў Слуцкі раён.

«Трэба правесці сур'ёзную аптымізацыю ўсюды — і ў адукацыі, і ў ахове здароўя. Каб чалавек быў нагружаны. Бо некаторыя ў нас прыйшлі, анучай памахалі, як у народзе кажуць, дзве-тры гадзіны ў дзень (я не кажу, што ўсе, але ёсць такія) і пытаюцца: Прэзідэнт сказаў тысячу рублёў, а дзе яны? Так на іх трэба восем гадзін працаваць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?