«Праз пяць тысяч дзён пасля пачатку гэтай 90-дзённай місіі, наш дзівосны планетаход працягвае здзіўляць нас і ўвесь час знаходзіць на паверхні Марса нешта новае», — распавёў кіраўнік місіі Джон Калас з Лабараторыі рэактыўнага руху НАСА ў Пасадэне (ЗША).

Марсаход Opportunity, які працуе на паверхні Марса ўжо 13 гадоў, паспяхова перажыў самыя цяжкія месяцы марсіянскай «зімы» — самага халоднага і цёмнага часу года, калі чырвоная планета максімальна далёка аддаляецца ад Сонца. Дзякуючы нечаканай ачыстцы яго сонечных батарэй парывамі марсіянскага ветру, планетаход практычна не спаў падчас гэтай зімоўкі і вывучаў паверхню Марса нават у самыя халодныя дні і тыдні.

Першапачаткова спецыялісты НАСА планавалі, што марсаход прапрацуе ўсяго тры месяцы, аднак ён вось ужо каторы год працягвае ставіць усё новыя рэкорды. Opportunity цяпер знаходзіцца ў выдатным стане, і яго працаздольнасць, пасля нядаўняга перафарматавання памяці, знаходзіцца на піку магчымасцяў.

Свой пяцітысячны дзень працы на Марсе Opportunity сустрэне на краі кратара Індэвар, які ён вывучае ўжо некалькі гадоў. Цяпер ён знаходзіцца ў так званай даліне Стойкасці — нізіне даўжынёй у некалькі кіламетраў — і рухаецца ў бок іншай даліны, Віламет, дзе спадарожнікі знайшлі сляды ірвоў, як мяркуецца, пракапаных патокамі вады.

Ужо цяпер навукоўцы знайшлі некалькі радовішчаў незвычайных слаістых мінералаў, якія дагэтуль не сустракаліся на Марсе і якія, як мяркуецца, фармуюцца толькі ў прысутнасці вады. Іх вывучэнне ў пяцітысячны дзень жыцця Opportunity на Марсе дазволіць наблізіцца да разгадкі таямніцы іх фарміравання і пошуку магчымых крыніц вадкай вады на Чырвонай планеце.

Адзін з апошніх здымкаў, зробленых планетаходам

Адзін з апошніх здымкаў, зробленых планетаходам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?