16.02.2018 / 15:53

Панылы сорам: як кітаец Чжаоі Цю падсуджваў сваім землякам і ставіў мінімальныя балы беларускім фрыстайлісткам ФОТА 33

У некаторых алімпійскіх відах спорту пераможца вызначаецца аб’ектыўна — напрыклад, у гарналыжным слаламе (па хуткасці). А вось у іншых — напрыклад, фігурным коўзанні ці фрыстайле — апошняе слова застаецца за суддзямі.

Схема ацэньвання ў фрыстайле простая. Кожны з пяці суддзяў ставіць сваю адзнаку па трох крытэрыях. Каб пазбегнуць зусім відавочных накрутак, адкідваецца найлепшы і найгоршы бал. А вось астатнія тры адзнакі ўлічваюцца.

У спаборніцтвах па жаночым фрыстайле спартсменаў ацэньвалі суддзі з Расіі, Японіі, Швейцарыі, Канады і Кітая. А галоўнымі фаварыткамі былі спартсменкі з Кітая і Беларусі.

На жаль, 48-гадовы кітайскі суддзя Чжаоі Цю (Zhaoyi Qiu) выпрабаванне сумленнем не прайшоў.

У трэцім выніковым фінале ён цягнуў сваіх землякоў наверх, не хаваючыся ставячы ім максімальныя. А вось беларускам — мінімальна магчымыя.

Напрыклад, зірніце радок «Form» у Ганны Гуськовай. Усе суддзі паставілі ёй 4,6 бала. Відаць, гэта і ёсць адэкватная ацэнка яе скачку. Кітаец жа налічыў толькі 4,3 бала.

А вось кітаянцы Конг Фанью ён жа паставіў за прызямленне 1,4 бала — а ў рэальнасці яна звалілася. Ад іншых суддзяў спартсменка атрымала 0,8 бала.

Ганне Гуськова, якая пасля скачку стала на ногі, атрымала ад кітайца за прызямленне 1,6 бала. Тады як ад астатніх суддзяў — 1,9 бала. 

Калі ўлічваць балы толькі кітайскага суддзі, то першае месца атрымала б кітаянка Чжанг Сінь (34,19 бала). У Ганны Гуськовай было б другое месца з 28,88 баламі. Яна б мінімальна адарвалася ад Конг Фанью, у якой было б 26,79 бала. 

У рэальнасці ж беларуска Ганна Гуськова стала алімпійскай чэмпіёнкай.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

3
Vadzimir / Адказаць
16.02.2018 / 16:03
"скачках з трампліна (па адлегласці)" Аўтар памыляецца. У скачках з трампліна таксама судьдзі ставяць свае балы. Найперш за прызямленьне (тэлемарк).
0
Альфа / Адказаць
16.02.2018 / 16:06
Это недвусмысленная издевательская насмешка над нашим душевным от чистого сердца поздравлением КНР с новым годом?
11
Яўген / Адказаць
16.02.2018 / 16:11
А што такое ПАНЫЛЫ СОРАМ?
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру