16.02.2018 / 16:25

У Гродне студэнтаў прымушалі гасіць святло, каб агітаваць за выбары ФОТА 14

З наступленнем цемры ў Гродне ў двух інтэрнатах універсітэта на вуліцы Даватара, 27 і вуліцы Пралетарскай, 16 гасне святло ў вокнах, камендант па гучнай сувязі загадвае ўключаць святло толькі ў пэўных пакоях, каб з вуліцы было відаць, як засвяціліся словы «Твой Выбар». І каб гэта пабачыла кандыдатка ў дэпутаты — рэктар універсітэта Ірына Кітурка, піша «Радыё Свабода».

Фота «Радыё Свабода».

Сябра студэнцкага самакіравання Карына Млыноўская расказала, што акцыя была задуманая дзеля падтрымкі выбараў, якія адбываюцца цяпер у краіне, каб на іх звярнулі ўвагу ня толькі студэнты, а і астатнія гараджане. А таксама дзеля таго, каб падтрымаць свайго рэктара — Ірыну Кітурку, якая вылучаецца кандыдатам у дэпутаты гарадзкога савета.

«Адно слова — «твой» — было «складзена» з вокнаў інтэрната на вуліцы Пралетарскай, а другое — «выбар» — на вуліцы Даватара. Акцыя адбылася 12 лютага. У кожным інтэрнаце адначасова гасілі святло, камендант праз гучную сувязь падаваў каманду — і загараліся толькі тыя вокны, якія складалі гэтыя словы» — распавядае Млыноўская.

Паводле суразмоўцы, акцыя мела эфэкт, паколькі студэнтам вельмі спадабалася. Да таго ж гэтай акцыяй, з яе слоў, студэнты падтрымалі і свайго рэктара Ірыну Кітурку.

«Для нашай рэктаркі гэта быў сюрпрыз, яна ня ведала пра гэта. Але ў гэты час была ў вучэбным корпусе на вуліцы Даватара і, калі ўжо ад’яжджала, то пабачыла нашу акцыю. Магчыма, і адчула нашу маральную падтрымку» — кажа Карына Млыноўская.

Паводле Млыноўскай, акцыя заняла каля 20 хвілін, нікому не перашкодзіла і спадабалася студэнтам.

1
Просты Чалавек / Адказаць
16.02.2018 / 16:41
Где дно у маразма и страха?
1
Мik / Адказаць
16.02.2018 / 16:57
Лепей бы гучала БОРЩ
3
Аматар портэра / Адказаць
16.02.2018 / 17:30
Дык можна скааперыравацца ды написаць напрыклад БНР100. Ци слабо?
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру