16.02.2018 / 19:09

Справа Аляксандра Коржыча: На допытах абвінавачаныя плачуць і шкадуюць сябе 16

Пра гэта кіраўнік следчай групы па гучнай справе аб трагедыі ў Печах распавёў у інтэрв'ю TUT.BY

— [Яны] плачуць і шкадуюць сябе, бо разумеюць, якое пакаранне ім пагражае. 

— За чатыры месяцы вы выявілі дзясяткі фактаў дзедаўшчыны ў войску. Мне распавядалі: калі сяржант ноччу падняў салдата і прымусіў адціскацца, гэта ўжо лічыцца нестатутнымі адносінамі і распачынаецца крымінальная справа. Якія выпадкі часцей за ўсё распаўсюджаны?

— Я больш за 14 гадоў адслужыў у ваеннай пракуратуры, працаваў следчым па найважнейшых справах і магу сказаць: нестатутныя адносіны цяпер трансфармаваліся ў таварна-грашовыя адносіны.

Напрыклад, каб салдат змог выпіць кавы, купіць булачку, павінен заплаціць сяржанту 2 рублі. Нібы невялікая сума, але з улікам таго, што салдат атрымлівае ў месяц 10 рублёў, гэта істотная сума.

— За што яшчэ прыходзілася плаціць?

- Хочаш памыць вопратку? Заплаці два рублі сяржанту. За карыстанне мабільным тэлефонам, якія забароненыя загадам міністра абароны, такса ў 20-40 рублёў.

— Як вам здаецца, калі справа дойдзе да суда і працэс будзе адкрытым, ці зробяць вайскоўцы для сябе нейкія высновы?

— Мяркую так. Па тых артыкулах, якія распачатыя, пагражае рэальнае пазбаўленне волі. І калі салдаты ўбачаць сяржанта, які яшчэ ўчора іх прыгнятаў, а сёння сядзіць за кратамі, плача і атрымлівае рэальны тэрмін, вядома, гэта прымусіць задумацца.

— Ці былі тыя салдаты, якія пасля гібелі Коржыча самі з вамі звязаліся і распавялі пра дзядуху?

— Не, не было ніводнага. З салдатамі даводзіцца знаходзіць псіхалагічны кантакт, тлумачыць, як гэта важна не маўчаць, у сярэднім на кожнага сыходзіць ад 2 да 4 гадзін. На сённяшні дзень мы дапыталі не менш за 400 чалавек.

— Дык колькі абвінавачаных зараз праходзіць па справе Коржыча?

— Па гэтай справе распачата 13 крымінальных спраў. Цяпер па справе праходзіць 9 абвінавачаных (афіцэр, прапаршчык і малодшыя камандзіры) і 3 падазраваных. Мы мяркуем, расследаванне па факце смерці Коржыча будзе завершана ў канцы сакавіка.

0
Альфа / Адказаць
16.02.2018 / 19:21
Пожизненное варварам!
3
Transit / Адказаць
16.02.2018 / 19:29
14 гадоу адслужыу у ваеннай пракуратуры, а пра дзедаушчыну у войску даведауся толькi пасля гiбелi Коржыча.
0
Міхаіл / Адказаць
16.02.2018 / 19:41
Толькі жорсткія пакаранні выкараняць "дзедаўшчыну" ў беларускай арміі. Прытым лічу, што раз "на допытах абвінавачаныя плачуць і шкадуюць сябе", значыць, яны пакуль  лічаць сябе зусім выпадковымі "ахвярамі",па-сутнасці яшчэ не раскайваюцца ў здзейсненым.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру