16.02.2018 / 20:08

Бацьку выклікалі ў школу з-за дрэнных паводзінаў сына, а ён так усхадзіўся, што давялося зваць міліцыю 26

Інцыдэнт адбыўся ў СШ №18 Барысава, піша mlyn.by.

У школе праходзіла пасяджэнне савета прафілактыкі, на якое запрасілі бацькоў вучня 7-га класа. Паводле класнага кіраўніка, на перапынку хлопчык справакаваў у гардэробе канфлікт. Акрамя таго, іншыя бацькі скардзіліся на яго некарэктныя паводзіны і былі незадаволеныя, што ён распаўсюджвае асабістыя фатаграфіі без згоды дзяцей у сацсетках.

У адказ незадаволены бацька стаў грубіяніць педагогам, нецэнзурна лаяцца. Дырэктар школы паспрабавала супакоіць буяна. Але той у адказ стаў пераварочваць мэблю, а напрыканцы зламаў ручку ўваходных дзвярэй.

Настаўнікі былі вымушаныя выклікаць міліцыю. Цяпер ужо паводзінам бацькі даецца прававая ацэнка.

9
15 02 / Адказаць
16.02.2018 / 20:13
Дети-зеркало семьи.
30
Z / Адказаць
16.02.2018 / 20:14
Скорее всего пытались заставить сына вступить в брсм..У меня такое же желание было. НО! Поступайте папы и мамы умнее, держите себя в руках. В брсм можно и без эмоций по отношению к нарушителям Конституции не вступать.. Думайте.
6
Э / Адказаць
16.02.2018 / 20:21
Пару разоў схадзіў я ў школу... Калхоз-калхозам,гадзюшнік-гадзюшнікам ды болей не пайшоў.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру