16.02.2018 / 21:12

Чысты прыбытак Coca-Cola знізіўся ў пяць разоў за год 13

Tolga Adanali / Zuma / Global Look Press

The Coca-Cola Company дала справаздачу пра падзенне чыстага прыбытку на 80% у параўнанні з 2016 годам — да $ 1,283 млрд. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі, піша РБК.

Згодна з папярэдняй справаздачай кампаніі, чысты прыбытак фірмы ў 2016 годзе склаў $ 6,53 млрд супраць $ 7,36 млрд за 2015 год.

Чыстая выручка за 2017 год скарацілася на 15% у параўнанні з 2016 годам і на 20% - за чацвёрты квартал 2017 года (да $7,5 млрд). Чыстыя страты кампаніі ў чацвёртым квартале 2017 года склалі $ 2,71 млрд у адрозненне ад прыбытку $ 547 млн у чацвёртым квартале ў 2016 годзе. Джэймс Квінсі, выканаўчы дырэктар і прэзідэнт The Coca-Cola Company, заявіў, што «задаволены дасягненнямі і вынікамі 2017 года».

Зніжэнне выручкі і прыбылі тлумачыцца ў справаздачы структурнымі зменамі, у прыватнасці тым, што кампанія адмаўляецца ад кантролю за прадпрыемствамі па вытворчасці тары.

2
Джанни Родари / Адказаць
16.02.2018 / 21:34
Курить бросил (Филипу Морису и Топузидису привет), пить бросаю (Александр Григорьевич как нибудь без меня перекантуетесь), кола от случая к случаю( так что на мне америкосы много не заработали) . Пожелание:ребята, производите то что могли употребить сами и предложить своим потомкам.
11
хамса / Адказаць
16.02.2018 / 22:03
хто гэта п'е?
але ж затое ў нас ёсць плошча Кока Коласа.. я яе так заву) па іроніі лёсу на ёй вялікая рэклама Кока-Колы - http://www.karta-minska.nemiga.info/kolas-square/univermag.htm
2
Ў Hrodna / Адказаць
16.02.2018 / 22:32
Гэта ўсё таму, што пепсі цяпер пачплі вырабляць у Лідзе! Цікавая супадзене)))
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру