16.02.2018 / 22:32

Вікторыя Азаранка па-ранейшаму не можа пакідаць з сынам Лос-Анджэлес 7

Бок судовага працэсу ад Білі Маккіга падаў апеляцыю на рашэнне суда Каліфорніі па пытаннях апекі над сынам Леа на карысць Вікторыі Азаранкі.

Пра гэта Pressball.by распавёў кіраўнік Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын.

Раней суд Каліфорніі вынес рашэнне на карысць Вікторыі Азаранкі ў справе аб апецы над яе сынам Леа Аляксандрам. Спартсменка настойвала на тым, што справа павінна разглядацца не на радзіме бацькі хлопчыка, у ЗША, а ў Беларусі. У бацькі сына Білі было тры тыдні, каб абскардзіць рашэнне. Ён у гэты тэрмін ўклаўся, і цяпер будзе разгляд апеляцыі.

Вікторыя Азаранка па-ранейшаму не можа пакідаць з сынам Лос-Анджэлес, яна не гуляе з лета 2017 года.

0
Transit / Адказаць
16.02.2018 / 22:45
Каб разглядалi у Беларусi, лепшым прысудам для гэтага Бiлi было б не пакiдаць Мiнск.
8
Джанни Родари / Адказаць
16.02.2018 / 22:47
Если честно, для меня лично, эта тема вызывает глубочайшее безразличие.. Следующую новость!
8
Влад / Адказаць
16.02.2018 / 23:09
А кто она такая вообще такая , ее можно обсуждать в свете помощи диктаторскому режиму не больше.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру