16.02.2018 / 22:58

100-годдзе аднаўлення незалежнасці Літвы ў Вільні адзначылі масавым шэсцем школьнікаў ФОТАФАКТ 57

З нагоды 100-годдзя аднаўлення Літоўскай дзяржавы 16 лютага ў Вільні з Кафедральнай плошчы да могілак Росы (на іх пахаваныя падпісанты Акта 16 лютага Ёнас Басанавічус і Ёнас Вілейшыс) прайшла тысячная калона жыхароў.

Delfi.lt

Па дадзеных паліцыі, на шэсце сабраліся 2000—3000 чалавек, большая іх частка — школьнікі, але з імі ішлі сем'і з дзецьмі, моладзь і пажылыя людзі.

Прысутных са сцэны вітаў акцёр, які граў ролю патрыярха літоўскага нацыянальнага руху Ёнаса Басанавічуса — ён парадаваўся, што нядаўна ў Нямеччыне быў знойдзены Акт ад 16 лютага, але разам з тым заўважыў, што гэта — усяго толькі дакумент, а самае галоўнае - ідэя незалежнасці. «Я прыйшоў сказаць вам, каб шукалі незалежнасць не ў архівах, не ў музеях, гэта важны дакумент, але на самой справе гэта толькі папера, дакумент. Шукайце незалежнасць у сваіх сэрцах і галовах, вы павінны знайсці гэта сёння, калі думаеце пра будучыню краіны», — сказаў ён.

Шэсце моладзі 16 лютага «Дарогі Літоўскай дзяржавы» праходзіць трэці год запар. Калона рушыла з Кафедральнай плошчы і прайшла міма важных гістарычных будынкаў і месцаў: міма Дома сігнатараў, дзе быў падпісаны Акт, міма філармоніі, дзе ў пачатку мінулага стагоддзя засядаў Віленскі Сойм, які запатрабаваў незалежнасці Літвы (усяго наведана 16 аб'ектаў).

Праз тыдзень 100-годдзе незалежнасці будзе адзначаць Эстонія.

5
belariy / Адказаць
16.02.2018 / 23:13
ага. у Беларусі АМАП таксама масава рыхтуецца да сьвяткаваньня стагоддзя беларускай дзяржаўнасьці 25 сакавіка. думаю, іх будзе нават больш, чым сабралося людзей у Літве. )))))
9
Valadzimir / Адказаць
16.02.2018 / 23:17
Гы-гы. У дзяржавы пад назвай Вялікае Княства Літоўскае гербам была "Пагоня", што на лацінскай мове засьведчыў Ягайла. А ў Рэспублікі Ліетува  дзяржаўны герб - "Вітіс".
14
А. Свабода / Адказаць
16.02.2018 / 23:20
Для 700тысячнай Вільні неяк малавата.
Хаця паўночныя народы не моцна любяць мітынгаваць.
Паказаць усе каментары/ 57 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру