17.02.2018 / 10:02

Кітай пачаў пастаўкі яблыкаў у Беларусь і Расію 25

Кітайскія вытворцы садавіны пачалі пастаўкі яблыкаў у Беларусь і Расію, паведамляе ТАСС.

Новы чыгуначны грузавы маршрут, адкрыты паміж горадам Ліньі (усходняя правінцыя Шаньдун) і Мінскам пачаў функцыянаваць. Першая партыя грузу з 26 тон яблыкаў і 26 тон часныку ўжо накіравана ў Расію і Беларусь.

Раней Кітай не меў магчымасці ажыццяўляць экспарт яблыкаў у Беларусь. Сюды даходзілі толькі грушы і часнык. Транспартаванне яблыкаў па моры займала занадта шмат часу і істотна павялічвала лагістычныя выдаткі.

Грузавы чыгуначны маршрут паміж Ліньі і Мінскам быў адкрыты 26 студзеня 2018 года. Яго агульная працягласць складае каля 10 тысяч кіламетраў, а час у дарозе — 16 сутак. Грузавыя перавозкі марскім шляхам займаюць на 30 дзён больш.

3
Бульба / Адказаць
17.02.2018 / 10:24
Лепш зраблю гарадку і буду есці часнык са свайго гароду, чым кітайскі... І яблыкі свае будуць!
0
шэры воўк / Адказаць
17.02.2018 / 10:54
А я не ведую, куды свае смачныя яблыкі дзяваць. Кітайцы - малайцы, яшчэ нікога не ведаю, хто б абагаціўся за іх кошт. Значыць у нас нехта атрымлівае няслабыя кітайскія адкаты, на што кітайцы заўсёды былі вялікія спяцы. Як у тым мульціку - кітайцы, дайце мне мільярд.
0
е / Адказаць
17.02.2018 / 10:57
Лучше наш чеснок . китайский по вкусу как мыло 
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру