Падчас аперацыі па выдаленні ракавай пухліны брытанскія лекары рэканструявалі хвораму грудзі з дапамогай 3D-прынтара.

71-гадоваму Пітэру Мэгзу выдалілі тры рэбры і палову грудзіны, змясціўшы замест іх пратэз.

Ракавая пухліна разраслася велічынёй з тэнісны мяч і яе выдаленне выклікала вялікія пашкоджанні грудной клеткі. Аперацыя доўжылася восем гадзін.

Звычайна ў такіх выпадках хірургі адліваюць пратэз з адмысловага медыцынскага цэменту. Але дзякуючы тэхналогіі 3D-друку лекары змаглі вырабіць для хворага індывідуальны імплантат з тытанавага сплаву.

«Трэба было выразаць пухліну, а разам з ёй выдаліць частку грудной косці і і тры рэбры», — распавядае хірург-кардыёлаг Айра Голдсміт.

«Гэта пагражала сур'ёзнымі пашкоджаннямі, здольнымі парушыць працу ўсёй грудной клеткі, рэканструяваць якую было б вельмі складана», — дадаў доктар.

Але ў пацыента былі і іншыя праблемы, у тым ліку з сэрцам. Таму аперацыю неабходна было скончыць як мага хутчэй.

Аперацыя прайшла паспяхова, пацыент кажа, што адчувае сябе добра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?