17.02.2018 / 15:38

Алімпійскі чэмпіён — 2014 Антон Кушнір не трапіў у фінал па фрыстайле 15

Яму не хапіла ўсяго паўбала.

Станіслаў Гладчаека, Reuters.com

У Пхенчхане прайшлі кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў мужчынскай лыжнай акрабатыцы, дзе бралі ўдзел трое беларусаў: Станіслаў Гладчанка, Антон Кушнір і Максім Гусцік.

Барацьбу ў фінале, куды прайшлі 12 спартсменаў з 25 удзельнікаў, працягне толькі адзін з іх — Гладчанка, ён прабіўся з першай спробы.

Максім Гусцік і алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір спрабавалі трапіць праз другую кваліфікацыю, але прабіцца ў фінал не змаглі. Прычым Кушніру не хапіла ўсяго паўбала, ён скончыў заняў 13-е месца.

Фінал пройдзе ў нядзелю ў 14:00.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

2
Кропкабай / Адказаць
17.02.2018 / 15:49
Вельмі крыўдна, Антону не хапіла 0,45 бала.
1
0 / Адказаць
17.02.2018 / 15:50
Японскі і канадскі суддзі паставілі Антону па 4,3 балы, а кітайскі, швейцарскі і расейскі - па 4,0. У выніку ў фінал трапіў швейцарац а не Антон. Ды і кітайцам з расейцамі (сябрам нашым!) на аднаго канкурэнта ў фінале меней. Пэўна, абатруцца нашы і ніякага пратэсту не будзе.
0
Енотенька / Адказаць
17.02.2018 / 15:50
Кушнира, банвльно засудили
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру