17.02.2018 / 22:46

Для ўсяго свету яна Hanna Huskova, але для БелТА і БТ — Anna Guskova 79

Як асобныя СМІ працягваюць практыку транслітарацыі беларускіх імёнаў і прозвішчаў з рускай мовы.

16 лютага беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова стала чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане.

У афіцыйных пратаколах спартоўка запісаная як Hanna Huskova, што адпавядае афіцыйнай пашпартнай транслітарацыі з беларускай мовы. Менавіта так яе імя запісанае на сайце FIS (Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту). Напісанне Hanna Huskova выкарыстоўваюць і ўсе аўтарытэтныя заходнія выданні.

Hanna Huskova у загалоўках BBC Sport, The Washington Post, на англійскай Вікіпедыі.

Але хоць у цывілізаваным свеце беларуская спартоўка вядомая як Hanna Huskova, беларускія дзяржаўныя СМІ працягваюць практыку транслітарацыі беларускіх імёнаў і прозвішчаў з рускай мовы. Так, у англійскамоўных публікацыях БелТА і Белтэлерадыёкампаніі беларуская фрыстайлістка запісаная ўжо як Anna Guskova, паводле напісання на рускай мове.

Такім чынам, беларускія СМІ працягваюць савецкую практыку, калі беларускай мове надавалася другаснае значэнне. Але сёння, калі лацінкавае напісанне ў беларускіх пашпартах звычайна адпавядае беларускаму напісанню, такая практыка падаецца дзіўнай. Застаецца адкрытым пытанне, ці будзе замежніку зразумела, што Hanna Huskova і Anna Guskova — гэта адзін чалавек?

Максім Ляшко

89
Калягер / Адказаць
17.02.2018 / 20:36
Рэд. Выдалена.
219
Олег Г. / Адказаць
17.02.2018 / 20:39
В русском языке нет имени Ханна, а есть Анна.
136
Міхал / Адказаць
17.02.2018 / 20:40
Максім Ляшко дэманструе сваю неадукаванасць і тым паказвае, што ён у цывілізаваным свеце не жыве. А спецыялісты БЕЛТА ведаюць, што пры напісанні Guskova людзі англамоўныя могуць прачытаць Джускова. Як англічане чытаюць слова Gibraltar? Правильна, Джыбрэлтэр. Вучыся, Максим, как не выглядаць дуркаватым.
Паказаць усе каментары/ 79 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру