17.02.2018 / 21:28

У дзіцячым садку ў Маскве дзяўчынка замерзла да смерці 14

Следчы камітэт Расіі (СК) распачаў крымінальную справу пасля смерці трохгадовай дзяўчынкі ў адным з дзіцячых садкоў у Новай Маскве, паведамляецца на сайце СК ў пятніцу, 16 лютага.

Па папярэдніх дадзеных, ранкам 16 лютага выхавальніца і нянечка дзіцячага сада, вяртаючыся са шпацыру з малодшай групай, заўважылі, што сярод дзяцей няма адной з дзяўчатак 2014 года нараджэння. Выхавальнікі пайшлі шукаць яе і знайшлі яе на снезе без прытомнасці. У дзіцячы сад выклікалі хуткую дапамогу. Лекары канстатавалі смерць дзіцяці.

Распачата крымінальная справа па артыкуле «прычыненне смерці па неасцярожнасці праз неналежнае выкананне асобай сваіх прафесійных абавязкаў».

Зараз у дзіцячым садзе працуюць следчыя. Яны дапытваюць супрацоўнікаў і кіраўніцтва, а таксама адбіраюць запісы з камер відэаназірання і дакументы. СК праверыць, як работнікі дзіцячага садка выконвалі свае абавязкі, меры бяспекі і ці былі дастаткова кваліфікаваныя.

Трагедыя адбылася ў горадзе Маскоўскі, які ўваходзіць у склад Новай Масквы. Выхавальнікі забыліся загінулую дзяўчынку на вуліцы. Раніцай яны вывелі дзяцей на шпацыр, а потым павялі снедаць. Адной з дзяўчынак на сняданку не было, але гэта заўважылі толькі праз дзве гадзіны. Неўзабаве дзіця знайшлі мёртвым за гурбай.

1
Кропкабай / Адказаць
17.02.2018 / 21:34
Гэта проста жах! Ну як так?! Нашым выхавацелькам проста пашанцавала, калі збеглыя хлопчыкі засталіся жывымі.
30
Туш / Адказаць
17.02.2018 / 21:42
Такая навіна ўжо... на любіцеля. Невядома навошта такое пісаць, каклі дзіця не беларускае. У Маскве 20 млн. чалавек жыве, там такога "дабра" кожны дзень хапае.
6
Алесь / Адказаць
17.02.2018 / 22:17
Дзеці самае важнае ў жыцьці. Вінаватыя павінны сядзець, інакш гэта будзе паўтарацца.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру