Эмануэль Макрон патлумачыў, што ён хацеў бы «даць усім маладым людзям прамы досвед працы з арміяй і яе патрабаваннямі». Падчас кампаніі будучы прэзідэнт Францыі сцвярджаў, што гэта абудзіць у маладых французаў пачуццё патрыятызму і сацыяльнай салідарнасці.

Плануецца, што абавязковая ваенная служба будзе доўжыцца ад трох да шасці месяцаў. Калі закон уступіць у сілу, кожны год ад 600 да 800 тысяч французаў будуць праходзіць вайсковую службу.

Рашэнне Эмануэля Макрона выклікала раскол у французскім урадзе, аднак прэзідэнт Францыі не мае намеру адмаўляцца ад свайго перадвыбарчага абяцання. Падрабязная інфармацыя пра рашэнне будзе прадстаўлена ў красавіку. Абавязковая ваенная служба будзе адноўлена з 2019 года.

Эмануэль Макрон — першы сучасны прэзідэнт Францыі, які не мае вайсковай падрыхтоўкі. Калі ён дасягнуў адпаведнага ўзросту, у Францыі не было абавязковай вайсковай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?