18.02.2018 / 02:08

Прарыў у медыцыне: просты аналіз крыві замест тамаграфіі 15

Адміністрацыя ЗША па кантролі за прадуктамі і лекамі ўхваліла аналізы крыві, якія ў многіх выпадках могуць замяніць тамаграфію. Просты тэст з амаль стоадсоткавай эфектыўнасцю паказвае на тое, ці меў пацыент страсенне мозга.

Калі справа даходзіць да страсення мозга, ён пачынае вылучаць у кроў два бялкі — UCH-L1 і GFAP. Грунтуючыся на гэтых ведах, спецыялісты Banyan Biomarkers распрацавалі просты тэст, які дазваляе выявіць іх павышаны ўзровень. Гэта можна назіраць ужо праз 15—20 хвілін пасля траўмы, таму тэст дапамагае зрабіць вельмі хуткую дыягностыку.

Тамаграфія ў цяперашні час найбольш часта выкарыстоўваецца ў дыягностыцы. Гэты метад дарагі і менш бяспечны для здароўя (падвяргае пацыента негатыўным рэнтгенаўскім промням).

Тэст прарыўны і таму, што ён значна скароціць выдаткі на клінікі і бальніцы. CNN паведамляе, што ў ЗША тамаграфія каштуе шпіталю ад 800 да 1500 даляраў, а аналіз крыві — 150 даляраў.

Пакуль што аналізы крыві на страсенне мозга будуць праводзіцца ў ЗША і замежных вайсковых аб'ектах і базах, якія належаць ЗША.

2
' / Адказаць
18.02.2018 / 02:53
Вялiкая амерыканская нацыя цягне чалавецтва наперад
9
Žvir / Адказаць
18.02.2018 / 10:43
Ja liubliu razhliadac` foty, alie vo, liedzvie prytomnasc` nia straciū...Prybiarycie heta fota, kali laska.
6
хХх / Адказаць
18.02.2018 / 10:46
Што за глупства? якія рэнтген промні пры мрт? а калі пры чым, то чаму на флюраграфіі не бачна мякккіх тканак? вучыця фізіку, спадары!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру