Экскаватар ў Санкт-Пецярбургу патушыў снегам аўтамабіль «Волга», які вылецеў на сустрэчную паласу, урэзаўся ў слуп і загарэўся, паведаміў мясцовы тэлеканал «78».

ДТЗ адбылося ўчора, у суботу, каля 17:15 на плошчы Канстытуцыі ў Санкт-Пецярбургу. Як паведамляюць відавочцы, кіроўца снегаўборачнай тэхнікі вырашыў дапамагчы кіроўцу «Волгі» і патушыў аўтамабіль снегам.

Супрацоўнікі МНС зафіксавалі, што ў «Волгі» выгарэў маторны адсек. Ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0