Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам пра правакацыі ў адной з выбарчых акругаў на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання, перадае БЕЛТА.

У сетцы з'явілася відэа выбаршчыка, як ён галасуе на некалькіх участках, праставіўшы ў пашпарце ўмоўны код, які ён даведаўся ад адной з удзельніц фальсіфікацыі.

Лідзія Ярмошына сцвярджае, што «ў адным месцы ён паказаў дагавор аб найме жылога памяшкання. А ў другім — склаў слязлівую казку пра тое, што ён бедны студэнт, які згубіў усе дакументы, альбо іх мама схавала. І чуллівыя настаўнікі, якія сядзяць у выбарчай камісіі, дазволілі яму прагаласаваць», — сказала Лідзія Ярмошына.

Варта адзначыць, што, насуперак заявам Ярмошынай, на відэа, даступных у сеціве, выразна чуваць, што мужчына нічога не просіць, яму проста бюлетэні выдаюць без лішніх пытанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?