Наталья Кочанова

На выбары Наталля Качанава прыйшла з адным са сваіх унукаў — Дзмітрыем, паведамляе БелТА. «Ён сам падахвоціўся. Сказаў, што пойдзе са мной, хоць яго бацькі прагаласавалі раней», — патлумачыла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Яна прызналася, што для яе выбары заўсёды былі святам. «Думаю, што дзеці павінны ведаць, як можна ўдзельнічаць у жыцці сваёй краіны. Яны цяпер вельмі развітыя, ім цікава нават такое сур'ёзнае палітычнае мерапрыемства», — заявіла журналістам Качанава адразу пасля галасавання на сваім выбарчым участку №52.

«Інфармацыі аб кандыдатах хапала: падрыхтоўка да выбараў і агітацыйная кампанія былі разгорнутыя ў поўнай меры, — адзначыла Наталля Качанава. — Хоць у Мінску вызначыцца з выбарам няпроста. На маім участку, напрыклад, чатыры кандыдаты на адно месца. Гэта вялікая канкурэнцыя. Трэба было не проста запрасіць людзей на ўчасткі, але і папрацаваць кандыдатам. Я глядзела перш за ўсё на дзелавыя якасці. Што канкрэтна гэты чалавек можа зрабіць для горада, для сваіх выбаршчыкаў «.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0