Архіўнае фота ТАСС.

Архіўнае фота ТАСС.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што калі б Беларусі даручылі згуляць нейкую ролю ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, яна б выконвала ўсё неабходнае, не займаючы чыюсьці пазіцыю.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам пасля галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, перадае БЕЛТА.

«Я нават казаў абодвум прэзідэнтам, Парашэнку і Пуціну: вы не разлічвайце на тое, што я чыйсьці буду. Я буду выразна выконваць тое, пра што вы, два прэзідэнты, дамовіцеся: стаць паміж — я стану, дамовіцеся вывесці 10 тысяч узброеных сілаў Беларусі — мы паставім іх на мяжы, дзе вы скажаце, — вобразна выказаўся Лукашэнка. — Але я не змагу зрабіць тое, пра што вы не дамовіцеся».

Пазіцыя Беларусі, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, сумленная і шчырая. «У адваротным выпадку з нашай міратворчасці толку не будзе, калі мы зоймем чыюсьці пазіцыю», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён сказаў, што яшчэ ў першы год канфлікту Беларусь накіравала свае прапановы, як яго можна ўрэгуляваць. Аднак высокапастаўленыя чыноўнікі з Бруселя ў той час не прынялі іх. «І я цяпер лічу, што многія еўрапейцы зацікаўленыя ў гэтым канфлікце, як бы яны сябе ні прадстаўлялі міратворцамі. Калі б прынялі — быў бы варыянт, — перакананы Лукашэнка. — Сёння вярнуліся да палавіністага варыянту таго, што я прапаноўваў: давайце і беларусаў ўключым (гэта НАТА прапануе), таму што ім нібыта давярае Расія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0