Папярэднія вынікі мясцовых выбараў у Беларусі будуць вядомыя пад раніцу 19 лютага. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама Вадзім Іпатаў.

«Пасля апоўначы пачынаюць паступаць першыя звесткі. Натуральна, да раніцы будзе нейкая папярэдняя карціна. Але яшчэ раз паўтаруся: папярэдняя», — сказаў Вадзім Іпатаў.

Асноўныя вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам павінен разгледзець не пазней за 23 лютага. На гэты дзень папярэдне запланавана пасяджэнне ЦВК

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?