Беларусь зацікаўлена ў інтэнсіфікацыі адносін з Германіяй па ўсіх напрамках, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкіна ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята ФРГ - Дня германскага адзінства.
На яго думку, «Германія магла б садзейнічаць актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай».
Як адзначыў Валерый Варанецкі, «ФРГ адыгрывае вялікую ролю ў сістэме міжнародных адносін, у тым ліку еўрапейскіх».
Намеснік міністра падкрэсліў, што цяпер Беларусь і Германія развіваюць актыўны дыялог, у тым ліку супрацоўнічаюць у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і гуманітарнай сферах.
У сваю чаргу пасол ФРГ у Беларусі
Гебхарт Вайс падкрэсліў: «Мы хочам быць партнёрам Беларусі і пасля парламенцкіх выбараў, якім былі да іх».
Пасол ФРГ адзначыў, што гэтымі днямі ў Беларусі праходзіць нямецкі тыдзень, у час якога арганізаваны шэраг адукацыйных і культурных мерапрыемстваў. 1 кастрычніка ў Мінску праведзены Дзень нямецкай эканомікі, які павінен быў надаць дадатковы імпульс беларуска-германскім сувязям.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары