18.02.2018 / 19:36

Мітрапаліт РПЦ Іларыён расказаў пра здольнасць царквы пазбаўляць людзей ад гомасэксуальнасці 27

Старшыня аддзела замежных царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата, мітрапаліт Валакаламскі Іларыён заявіў, што царква садзейнічае «збаўленню» людзей ад гомасэксуальнасці.

«Пастырскі досвед працы з людзьмі, якія маюць гомасэксуальную арыентацыю, паказвае, што ў вельмі многіх выпадках чалавек можа альбо цалкам пазбавіцца ад гэтага, альбо так пабудаваць сваё жыццё, каб гэта не перашкаджала яму быць паўнавартасным сем'янінам», - сказаў мітрапаліт.

Іларыён выступіў супраць усынаўлення дзяцей аднаполымі парамі. Гаворачы аб легалізацыі аднаполых шлюбаў у некаторых краінах, мітрапаліт заявіў, што «будзе вялікай памылкай, калі Расія пойдзе па гэтым шляху».

37
Тамара / Адказаць
18.02.2018 / 19:46
Мае рацыю .
31
Дзед / Адказаць
18.02.2018 / 19:53
Ну і правільна сказаў, правільна. Проста цёмны час, людзі гавораць на чорнае белае і наадварот.
17
Андрей / Адказаць
18.02.2018 / 19:56
Бог любит всех вне зависимости от ориентации .не судите да не судимы будете !
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру