Пра гэта ў сацсетках распавяла гаспадыня кватэры ў Запарожжы (Украіна), апублікаваўшы фота кватэры, перадае politeka.net.

Гаспадары запэўніваюць, што, калі здавалі кватэру, яна была ў поўнай чысціні і ў добрым стане. Але пасля кватэра была проста разгромлена.

«З выгляду нармальная дзяўчына, прыйшла з сяброўкай і валізкамі. У кватэры не засталося жывога месца, нешта распісваць і каментаваць не мае сэнсу. Трэба рабіць рамонт зноўку», — скардзіцца гаспадыня.

Адзначаецца, што раней гэтая дзяўчына таксама зладзіла пагром на іншай здымнай кватэры.

«Гэта ж самае яна зрабіла ў Кіеве. Даведаліся пра гэта, калі сталі прабіваць інфармацыю пра яе. Паненку чакаюць вельмі дрэнныя наступствы», — адзначылі гаспадары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0