19.02.2018 / 23:08

«Вэлком» і «Лайф» павышаюць тарыфы 8

З 1 красавіка мабільны аператар Velcom павышае кошт некаторых папулярных тарыфных планаў. Пра гэта паведамляецца на сайце кампаніі. Аператар Life:) таксама аб'явіў аб змяненні коштаў з 1 сакавіка. 

Цэны на асноўны тарыфы ў «Лайф» цяпер такія:

S - 7,70/месяц
M - 9,50/месяц
L - 13,50/месяц

Таксама «Лайф» значна павялічвае аб'ём трафіка на некаторых тарыфах — у якасці кампенсацыі за павышэнне коштаў. Хаця некаторыя тарыфныя планы даражаюць, на большасці інтэрнэт-пакетаў абаненцкая плата застаецца нязменнай. 

«Вэлком» павышэнне коштаў кампенсуе павышэннем не колькасці трафіка, а хуткасці доступа ў інтэрнэт. Кошты на паслугі сувязі вырастуць у сярэднім на 3%.

Таксама абодва аператары аб'явілі аб перайменаванні некаторых тарыфных планаў і паслуг. 

nn.by

1
the_max / Адказаць
20.02.2018 / 00:54
З усiх бакоу дзяруць, i дзяржава, i барыгi, ой не -бiзнэсмэны..((
0
Щаранский / Адказаць
20.02.2018 / 01:20
а какое обоснование?
0
Крем / Адказаць
20.02.2018 / 01:35
у вэлкоме і так трафік як шалёны зжыраецца
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру