19.02.2018 / 11:53

Сонечная станцыя замест АЭС: нямецкія інвестары прыдумалі, як развіваць Чарнобыль 5

Нямецкія інвестары хочуць аднаўляць закінутыя тэрыторыі вакол Чарнобыльскай АЭС і ўжо ўсталявалі на тэрыторыі 4-га энергаблока сонечную электрастанцыю за 1 млн еўра. Акупіць праект яны разлічваюць на працягу 7 гадоў. Пра праект распавядае «Настощее время».

Пра будаўніцтва сонечных электрастанцый на тэрыторыі Чарнобыльскай АЭС ва Украіне загаварылі летам 2017 года. Першая такая станцыя магутнасцю 1 мегават знаходзіцца ўсяго за сто метраў ад саркафага, які быў пабудаваны над 4-м энергаблокам. Будаўнікі запэўніваюць, што яна можа задаволіць патрэбы пасёлка сярэдняга памеру.

Па дадзеных Укрэнерга, пасля аварыі на ЧАЭС дэфіцыт электраэнергіі толькі па кіеўскім рэгіёне ва Украіне складае каля 2 тысяч мегават. Між тым, у зоне адчужэння ЧАЭС зараз больш за 2 тысячы га зямлі, якую можна выкарыстоўваць, у тым ліку для развіцця «зялёнай» энергетыкі, — запэўніваюць ва Укрэнерга. Праўда, каб паўнавартасна замяніць энергаблок, трэба будзе пабудаваць прыкладна тысячу сонечных станцый.

У той жа час ва Украінскім інстытуце будучыні лічаць, што «зялёная» энергетыка можа ўдарыць па кішэні спажыўцоў.

«Гэта занадта дорага. «Зялёны» тарыф складае 15 еўрацэнтаў за кВт у гадзіну. Улічваючы цяперашні курс — гэта 35 грыўняў (2,5 беларускія рублі) у параўнанні са звычайным тарыфам у 4 грыўні з капейкамі (30 капеек беларускіх)», — заўважае Андрыян Прокіт, эксперт праграмы» Энергетыка».

2
Libertarian / Адказаць
19.02.2018 / 12:24
Вынікае - замяніць сонечнай усе танней, чым АЭС
0
Нуль / Адказаць
19.02.2018 / 13:17
У кого-то с математикой туго. Евро стоит 34 гривны соответственно 15 центов это 5,1 гривны. Дороже конечно, но терпимо
0
Юрась Беларус / Адказаць
20.02.2018 / 00:01
І што дрэнна будзе, калі гэтую электраэнергію будуць прадаваць у Еўразвяз, пакідаючы Украіне немалы падатак ды добрую рэпутацыю ў свеце? А ў нас наш перасідзент паціху распахвае землі Чарнобыля, робіць іх прыбытковымі на бліжэйшыя гады, знішчаючы людзей і зарабляючы сабе рэпутацыю непрабіваемага дыктатара і гэта вельмі добра, бо эканамічна абгрунтавана?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру