19.02.2018 / 12:32

«Аказаў непадпарадкаванне, хапаў за форму». Міліцыя назвала сваю версію затрымання аператара «Белсата»  27

Афіцыйная справаздача з'явілася на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

«Увечары 18 лютага на выбарчым участку № 27 па вуліцы В. Харужай быў затрыманы і дастаўлены для далейшага разгляду ў Цэнтральнае РУУС г. Мінска назіральнік А. Козел. Падставай для затрымання паслужылі задзірлівыя дзеянні назіральніка і яго адмова выканаць законныя патрабаванні старшыні выбарчай камісіі па спыненні відэаздымкі падчас падліку вынікаў галасавання.

Права на вядзенне відэаздымкі грамадзянін патлумачыў прыналежнасцю да аднаго з замежных СМІ, якія не маюць акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь. З мэтай спынення супрацьпраўных дзеянняў старшыня камісіі звярнуўся да супрацоўніка міліцыі, якая ажыццяўляла нясенне службы на выбарчым участку. Прадстаўніком праваахоўных органаў былі дадзены выразныя тлумачэнні грамадзяніну аб парушэнні парадку, якое мела месца, прапанавана спыніць відэаздымкі і выканаць законныя патрабаванні старшыні выбарчай камісіі.

А. Козел дадзены зварот праігнараваў, аказаў актыўнае непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі, схапіў супрацоўніка за форменнае абмундзіраванне. Для спынення супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да назіральніка была ўжытая фізічная сіла. Падчас выдварэння А. Козел нагой пашкодзіў шыбу дзвярэй выбарчага ўчастка.

Грамадзянін дастаўлены ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама, яго дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка».

Чытайце таксама: Аператара «Белсата» з разбітай галавой забралі ў РУУС, вінавацяць у нападзе на міліцыянтаў

0
Алесь / Адказаць
19.02.2018 / 12:36
ну цырк

2
Юрась Беларус / Адказаць
19.02.2018 / 12:46
Словам такім не верыць ніхто. Таму, калі ласка, пакажыце відэа, прывядзіце НЕЗАЦІКАЎЛЕНЫХ у справе сведкаў. Калі іх няма, чакайце румынскага фінішу.
1
321-бах / Адказаць
19.02.2018 / 12:58
Няма закону ў краіне. А хто кіруе краінай, дзе няма закону? Дайце адказ самі.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру