19.02.2018 / 12:53

Каментатар Навіцкі: Шчэрбу не трэба было нікога гвалтаваць, за ім дзяўчаты самі бегалі 14

Вядомы беларускі каментатар Уладзімір Навіцкі, які цяпер знаходзіцца на Алімпіядзе ў Пхёнчане, даў вялікае інтэрв’ю для расійскага выдання «Спорт-Экспрэс». Адметна, што Навіцкі ўжо шмат гадоў не дае гутарак для беларускіх СМІ, а вось для расійскіх зрабіў выключэнне.

Уладзімір Навіцкі. Фота belarushockey.com.

«Віталь — чалавек бесцырымонны. Нягледзячы на нашу розніцу ва ўзросце, заўсёды звяртаўся да мяне «Валодзя», — кажа Навіцкі.

Потым Навіцкі расказаў гісторыю, як здымаў рэпартаж пра Шчэрбу на фоне ягонага дома ў раёне Аўтазаводскай станцыі, а праз некалькі дзён кватэру абрабавалі. Шчэрба абвінаваціў у гэтым тэлевізійнікаў, якія нібыта вывелі зладзеяў на патрэбны адрас.

Пацікавіліся ў ветэрана каментатарскага цэху гісторыяй, якую агучыла ўкраінская гімнастка Таццяна Гуцу, што яе згвалтаваў беларус Віталь Шчэрба.

«Ён быў вельмі эфектны юнак! Плюс да ўсяго, па слова ў кішэню не лез. Ва ўсякім выпадку, у часы, калі мы з ім часта размаўлялі. Ён страшна падабаўся дзяўчаткам. Хаця… Штосьці я засумняваўся… Хаця не, не веру. Тым больш, я пасля паслухаў як выступаў на гэтую тэму Леанід Аркаеў, былы галоўны трэнер зборнай СССР. Як ён без ценю сумневу адмёў усе абвінавачванні Гуцу! Не, не веру! Віталіку не трэба было нікога гвалтаваць ў тыя гады», — сказаў Навіцкі.

«Яму давалі так?» — пацікавіўся журналіст.

«Вось менавіта! За ім бегалі дзяўчаткі — прыгажун, гаманкі… Здаецца, яшчэ і не сквапны».

ЗП

9
увы / Адказаць
19.02.2018 / 13:11
лучше бы помолчал.  дело ясное, что дело темное.
9
Лосю / Адказаць
19.02.2018 / 13:45
гэта смешна, калі на такія тэмы разважае чалавек, які не знаходзіўся побач у пэўны час.





11
Галін / Адказаць
19.02.2018 / 14:15
«Яму давалі так?» — пацікавіўся журналіст.
«Вось менавіта! За ім бегалі дзяўчаткі — прыгажун, гаманкі… Здаецца, яшчэ і не сквапны».

  Ну і пахабшчына! А Володя ў свае гады павінен бы быў ведаць, што "бегаць" у дзяўчынак зусім не значыць хацець сэксу.


https://nn.by/?c=ar&i=205012
https://nn.by/?c=ar&i=205012
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру