19.02.2018 / 15:24

Як будзе выглядаць помнік Гедыміну ў Лідзе ФОТА а вам падабаецца? 88

Помнік заснавальніку замка і горада Ліды — князю Гедыміну плануюць паставіць побач з паўночнай сцяной Лідскага замка. У выніку на конкурсе перамог наступны праект.

«Нарэшце ў маёй роднай Лідзе будзе помнік Гедыміну. Вось такі праект перамог у конкурсе. Пра тое, што ў горадзе хочуць паставіць конны помнік Гедыміну інфармацыя ўжо гадоў 15 ходзіць, — напісаў Павел Белавус. — І вось справа ўжо дайшла да стадыі вырабу помніка».

«Але ёсць інфармацыя, што на сам помнік у горада няма сродкаў. Праводзілі і суботнікі, і нейкія яшчэ акцыі, але патрэбнай сумы няма. Таму, каб справу прыспешыць — давядзецца ці краўдкампанію запускаць, ці спадзявацца на буйных спонсараў», — напісаў ён.

0
FD / Адказаць
19.02.2018 / 15:32
вельмі добра
0
Раман / Адказаць
19.02.2018 / 15:41
Гэта добра. І, галоўнае, што не такі, як Давыду Гарадзенскаму. 
16
ўантуфры / Адказаць
19.02.2018 / 15:47
Не, так не пойдзе. Помнікі павінны быць манументальныя, вялікасныя, а асабліва - такіх беларусаў, як Гедымін. Расейцы паставілі свайму Валадзімеру помнік у 18 метраў вышынёй. Ну гэты - хаця б метраў 10, каб быў здалёк відны, а гэты - нейкі карлікавы, несур'ёзны. І чаму з каня так далёка зпадае плашч - гэта па-мойму неахайна, бурыць выгляд грознага і мудрага кіраўніка і рыцара. Дастаткова каб тое пакрывала спадала да капатоў, не больш.
Паказаць усе каментары/ 88 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру