19.02.2018 / 18:12

«Зваліўся на падлогу і, магчыма, нанёс гэтым сабе цялесныя пашкоджанні» — судзяць аператара «Белсата» Андруся Козела  абноўлена 16

Ноч журналіст правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Яго затрымалі ў нядзелю на ўчастку, дзе А. Козел здымаў працэс выбараў. Журналісту можа пагражаць штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў (490-1225 рублёў) альбо адміністратыўны арышт да 15 сутак за непадпарадкаванне міліцыі.

Андрусь Козел заявіў суддзі, што яму не далі часу азнаёміцца са справай, таму просіць даць магчымасць з ёю азнаёміцца. Суддзя абвесціў перапынак на 20 хвілінаў, але ён цягнуўся цэлую гадзіну. Пасля гэтага працэс аднавіўся. 

Адвакат заявіў хадайніцтва праглядзець відэа, якое ўчора здымаў Андрусь Козел на ўчастку. Адвакат Козела прадставіў запіс на дыску. Суддзя задаволіў хадайніцтва і далучыў відэа да матэрыялаў справы. Адвакат таксама папрасіў дапытаць сведку здарэння — Францішка Дзядова. Хадайніцтва задаволілі.

Козел расказаў, што быў даверанай асобай кандыдата Мікалая Казлова, назіраў за выбарамі і вёў трансляцыю ў Facebook. Міліцыянты патрабавалі спыніць трансляцыю, але не маглі патлумачыць, на якой падставе. Козел у сваю чаргу тлумачыў, што меў права здымаць. Прывёў шэраг спасылак на Выбарчы кодэкс, Канстытуцыю, Закон аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі.

Міліцыят заявіў, што Козел здымаў падлік галасоў і на заўвагі не рэагаваў. Старшыня камісіі папрасіў выправадзіць Андруся Козела з памяшкання. Перад дзвярыма Козел пачаў супраціўляцца, упёрся нагой і выціснуў шкло.

«Тры разы ўдарылі па галаве, білі па рэбрах і нырках. Цяпер вельмі баліць галава, ніякай медычнай дапамогі не аказалі, усе просьбы ігнаравалі. У мяне ўсё было ў крыві. Мяне павезлі ў РУУС. У дзяжурнай частцы я пачаў пісаць заяву пра збіццё ў пракуратуру. Пасля забралі мяне ў іншы пакой, забралі ўсе рэчы. Пасля туды з’ехаліся чыноўнікі ў цывільным. Ціску ў ЦІП не было, але не давалі копію пратаколу. Ва ўсіх месцах, дзе патрабавалі мой подпіс, напісалі, што я адмовіўся ад сведчанняў. Дзмітрый Кротаў даў загад міліцыянту адвезці мяне ў ЦІП. Мне не далі магчымасці азнаёміцца са справай. Маёр забраў мой ліст і напісаў у пратаколе, што я адміовіўся ад подпісу. Ён паставіў мяне да сцяны, пісаў пратакол, кудысці званіў і гаварыў, што не буду падпісваць. Я сказаў, што буду падпісваць, але ён не даў мне азнаёміцца. Пачаў біць і крычаць, што не будзе праз мяне ўсю ноч тут сядзець», — цытуе словы Андруся Козела Белсат.

Аператара «Белсата» з разбітай галавой забралі ў РУУС, вінавацяць у нападзе на міліцыянтаў

0
Люстэрка / Адказаць
19.02.2018 / 16:56
Фота Вячаслава Бумінскага, які збіў журналіста Белсата. https://euroradio.fm/ru/kozel-odin-iz-sotrudnikov-milicii-brosil-menya-na-dver
1
Уладзimir / Адказаць
19.02.2018 / 17:06
Ему вера есть, а защитникам закона нет.... что здесь не так....
0
Люстэрка / Адказаць
19.02.2018 / 17:10
У Андрея вялікая гематома на галаве.https://euroradio.fm/sites/default/files/styles/gallery_main_watermark/public/article/miniatures/2018/02/img_20180219_153730.jpg?itok=1sL9lNiI&c=53060fdfdaf5524cb6efff7705bcb265
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру