19.02.2018 / 17:00

Дзяржстат Украіны: Рэальныя даходы ўкраінцаў цяпер вышэйшыя, чым ў снежні 2013 года 5

Дадзеныя Дзяржстата Украіны кажуць, што рэальны сярэдні заробак ва Украіне перавысіў дакрызісны ўзровень. Аднак 64% украінцаў гэтага не заўважылі, паведамляе «Украінская праўда».

Так, сярэдняя зарплата ў снежні 2017 года склала 8 777 грыўняў (325 даляраў), а чатыры гады таму — 3 619 грыўняў (каля 450 даляраў). Аднак калі параўнаць гэтыя сумы з ўлікам інфляцыі за гэты час, то атрымліваецца 6-працэнтны рост рэальных працоўных даходаў. У плюс выйшлі амаль усе рэгіёны Украіны, акрамя Луганскай вобласці.

Паводле даследавання Center for Insights in Survey Research, 64% апытаных у снежні 2017 года ўкраінцаў заявілі, што іх фінансавае становішча за апошні год пагоршылася.

За гэты ж час, згодна з Дзяржстатам, назіраўся адзін з найбольш істотных ростаў, на 19,1%, рэальнай зарплаты за ўсю ўкраінскую гісторыю.

3
Калькулятор / Адказаць
19.02.2018 / 17:15
Как показывает опыт других стран ЦВЕ, чтобы население начало в своей массе ощущать реальное улучшение собственного благосостояния - нужно, как минимум 8-10 лет непрерывных реформ во многих сферах. 6% за 5 лет - реально скромный показатель, но если учесть, что это были 5 лет войны, тогда это можно считать результатом, достойным уважения...

Но, к сожалению, украинское общество и политикум способны на эффективную консолидацию и радикальные реформы только в чрезвычайных условиях... Можно прогнозировать (да и реально наблюдать за последние год-два), что с "затуханием" конфликта интенсивность реформ будет снижаться... К сожалению...
2
чухонец / Адказаць
19.02.2018 / 17:21
никто и не сомневается . Наш белстат утверждает подобное , и похоже никто не против .
4
ВСК "Ваўкалак" / Адказаць
19.02.2018 / 17:49
 Правда 64% украинцев этого не заметили, сообщает «Украинская правда».

АААХАХАХАХАХАХА!

https://nn.by/?c=ar&i=205027&lang=ru


Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру