19.02.2018 / 17:31

Каментатар Навіцкі: Калі я прыйшоў на тэлебачанне, то ні слова не ведаў па-беларуску 23

У вялікім інтэрв’ю для расійскага выдання «Спорт-Экспрэс» беларускі каментатар Уладзімір Навіцкі расказаў, як вывучыў беларускую мову.

«Я тады адправіўся вучыцца на журфак. Скончыў з чырвоным дыпломам. На той момант быў адзіным завочнікам, каму гэта ўдалося. На завочным вучацца як — вы і без мяне ўяўляеце, нікому там не патрэбен чырвоны дыплом… Потым прыйшоў працаваць на ТБ, не ведаючы ні слова па-беларуску. Сказалі: «Хочаш працаваць у эфіры — вучы мову». Вывучыў! Колькі рэпартажаў на ёй правёў! А жонка падтрымлівала і трывала», — сказаў Навіцкі. Праўда, ён не патлумачыў, чаму цяпер перастаў весці эфіры па-беларуску.

Сярод іншага Навіцкі ўзгадаў як вёў рэпартаж з Алімпіяды ў Нагана з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам: «Лукашэнка выдатна разбіраецца ў хакеі, увесь час яго глядзіць. Мне здавалася — будзе выдатна для тэлебачання, калі ён сам адчуе спецыфіку. А то па другі бок экрана здаецца, што гэта вельмі лёгка…»

Урэшце каментатар расказаў, што стаў вельмі сентыментальным, і часта плача. Кажа, што пусціў слязу, калі разбіраўся ў несправядлівасці адлучэння расійскіх спартсменаў Шыпуліна і Ана ад удзелу ў Алімпіядзе.

ЗП

0
0 / Адказаць
19.02.2018 / 18:58
А я пусціў слязу, калі чытаў пра тое, як Навіцкі пусціў слязу.
15
цень макарона / Адказаць
19.02.2018 / 20:00
двойснае ўражаньне ад Навіцкага. Белмову вывучыў, нібыта і ўверне, калі не з нажом да горла яму началныкы -- гэта ў актыў. Але насавы пранонс ... кдыху набгужбае...паслухаўшы, і надта. Мае яшчэ два плюсы, давяральны тон, канкрэтных людзей устаўляе (праўда, карысьліва нярэдка) і шмат інфармацыі дае карыснай.
3
фцф / Адказаць
19.02.2018 / 20:03
Старасьць - вось і прычына гэтай сьлязьлівасьці. Усе такімі будзем, калі дажывем...
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру