19.02.2018 / 18:07

Канцэрт «Дзяўчаты спяваюць» — выдатная магчымасць пачуць самыя моцныя жаночыя праекты Беларусі ў адным месцы 3

3 сакавіка ў культурным цэнтры «Корпус» пройдзе канцэрт «Дзяўчаты спяваюць». Адразу чатыры беларускіх спявачкі выступяць на адной сцэне: Shumalady (Руся), Mustelide, Рэспублiка Палiна і Ганна Жданава.

«Згадайце хоць адзін сольны праект на беларускай сцэне, створаны хлопцам, які ўварваўся ў апошні час у поле вашага зроку. Цяжка прыгадаць? Зноў актуальнасць беларускай музыкі трымаюць (і моцна) на сваіх плячах дзяўчаты. Будучыня беларускай альтэрнатыўнай сцэны — за імі. 4 зусім розныя — чароўныя і зацятыя, чуллівыя і смелыя, яны пакажуць майстэрства ўтрымання публікі дзвюма далікатнымі, але цвёрдымі рукамі і вібрацыямі галасоў», — рэкламуюць падзею арганізатары.

Праверыць усё гэта на свае вочы і вушы можна ўжо вельмі хутка: 3 сакавіка а 19-й.

Больш інфы і квіткі тут

nn.by

0
Крум / Адказаць
20.02.2018 / 01:22
Рэд. Выдалена.
2
человек / Адказаць
20.02.2018 / 09:47
Зачем делить молодежь на девчат и хлопцев, если они должны быть равными и конкурировать в профессии на равных? Монастыри бывают женские и мужские. 
0
ля-ля / Адказаць
28.02.2018 / 08:16
Рэд. Кожны разумее так, як выхаваны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру