19.02.2018 / 18:04

Назіральніка Арцёма Скарабагатага арыштавалі на 7 сутак 10

19 лютага адбыўся суд над назіральнікам Арцёмам Скарабагатым. Мінскі раённы суд арыштаваў яго на 7 сутак нібыта за лаянку на выбарчым участку №3 у Бараўлянах і №2 пасёлку Лясны, якія месцяцца ў адным будынку ў мясцовым Доме культуры аграгарадка Лясны. 

Раней «Наша ніва» пісала, што пра затрыманне хлопца паведаміў яго брат: 

«Арцёма пасадзілі ў машыну і ён паспеў мне патэлефанаваць. Сказаў, што невядомыя ў цывільным вывелі яго з будынка. Не прадстаўляліся, дакументы не паказвалі, запхнулі ў аўтамабіль. Больш распавесці не паспеў. Цяпер у Арцёма выключаны тэлефон».

Крысціна Шаблоўская, намесніца старшыні камісіі на Бараўлянскім участку, сказала, што яна сама выклікала міліцыю — Скарабагаты нібыта перашкаджаў камісіі працаваць.

«Парушаў правапарадак, гучна размаўляў, уступаў у нецэнзурную лаянку з наведнікамі. Мы вымушаныя былі выклікаць органы ўнутраных спраў», — сказала Шаблоўская.

Яна запэўніла: прыехалі людзі ў форме, складалі на назіральніка пратакол. Далей за лёсам Скарабагатага яна не сачыла, ці выводзілі яго кудысьці людзі ў цывільным не бачыла, бо «сёння ж выбары, на ўчастку шмат народу».

Пазней, стала вядома, што Арцёма адвезлі ў аддзяленне міліцыі ў аграгарадок Сеніцу. Па словах сваякоў Скарабагатага, там хлопца «праверылі на псіхатропныя рэчывы, нічога не знайшлі і сказалі, што ў панядзелак 19 лютага будуць судзіць за лаянку матам».

Скарабагатыя — гэта вядомая шматдзетная сям'я. Яны беларускамоўныя, а па веравызнанні — пратэстанты.

1
каментар / Адказаць
19.02.2018 / 18:43
Шаблоўская, пратэстанты не лаюцца матам. За хлусню- ганьба!
1
па / Адказаць
19.02.2018 / 18:47
пратэстанты не лаются матам
0
ўантуфры / Адказаць
19.02.2018 / 19:18
ворагі беларусаў лічаць за лаянку беларускую мову.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру