19.02.2018 / 18:32

Аператара «Белсата» Андруся Козела вызвалілі ў судзе, справу адправілі на дапрацоўку 22

Суд Цэнтральнага раёна Мінска вырашыў, што ў справе Андруся Козела шмат нявысветленых акалічнасцяў. Таму Козела адпусцілі, а матэрыялы разгледзяць яшчэ раз пазней.

Анлайн з пасяджэння вёў тэлеканал Белсат.

Андрусь Козел

Удзень 18 лютага Андруся Козела гвалтам вывелі з выбарчага участка №27 у Мінску.

«Я вёў прамую трансляцыю з участку. Маўчаў, да камісіі не падыходзіў. Супрацоўнік праваахоўных органаў не змог матываваць сваю забарону на здымку», — распавёў на судзе Козел.

Козелу загадалі перастаць здымаць і прыбраць тэлефон. Ён адмовіўся, папрасіў удакладніць — на якой падставе нельга здымаць?

Тады старшыня камісіі папрасіла вывесці яго з памяшкання. Што міліцыянты і зрабілі.

Пасля Козела адвезлі ў аддзяленне, ноч ён правёў за кратамі.

19 лютага адбыўся суд.

«Прапаршчык Дубінскі нанёс мне каля 3 удараў па галаве, пасля біў па спіне і нырках. У выніку дзеянняў міліцыянтаў я ўдарыўся галавой аб дзверы і разбіў шкло», — расказваў Козел у судзе.

Міліцыянт Дубінскі даў паказанні, што журналіст сам упаў на падлогу, чым і нанёс сабе цялесныя пашкоджанні. Гвалт, кажуць, не прымянялі, а шкло Козел выдавіў нагой.

УШ

0
ўантуфры / Адказаць
19.02.2018 / 18:36
Упаў на кулак прапаршчыка Дубінкскага.
0
орл / Адказаць
19.02.2018 / 18:43
"сам упаў на падлогу, чым і нанёс сябее цялесныя пашкоджанні".
Аллес, што у iх няма розуму?
0
vladanis / Адказаць
19.02.2018 / 18:46
М-да... Наша милиция в фантазиях своих подвигов дальше доброго советского анекдота далеко не ушла - "он зашёл в комнату, поскользнулся на апельсиновой корке, и упал на мой кинжал, и так семь раз подряд!" 
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру