19.02.2018 / 18:42

Салігорскі «Шахцёр» будзе плаціць калумбійскаму футбалісту з адной ныркай па 69 тысяч еўра на месяц? 18

27-гадовы калумбійскі футбаліст Рохер Каньяс падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». Раней ён гуляў за казахскі «Ардабасы», перад тым — на Кіпры, у Польшчы, Расіі і Латвіі.

Некалі не адбыўся пераход Каньяса ва ўкраінскі чэмпіянат, бо абследаванне выявіла, што ў футбаліста няма адной ныркі.

Як паведамляе Sports.kz са спасылкай на газету Futbol Al Minuto Sports, футбаліст будзе зарабляць у беларускім клубе 830 тысяч еўра на год. Кантракт падпісаны на паўтара года.

Атрымліваецца, што заробак Каньяса будзе складаць 69 тысяч еўра на месяц. Калі інфармацыя праўдзівая, гэта будуць рэкордныя траты для беларускіх клубаў за апошнія гады.

Паводле інфармацыі by.tribuna.com, у 2013 годзе заробак Аляксандра Глеба ў БАТЭ даходзіў да $130 тысяч за месяц з улікам бонусаў за выступленне ў еўракубках.

Цяпер максімальныя даходы ў беларускіх футбалістаў складаюць каля $20 тысяч на месяц.

0
Аматар і цаніцель / Адказаць
19.02.2018 / 19:07
Што ж, падстава не ўзяць была б слушная.
Чалавек з адной ныркай - здаровы чалавек, але ў сілавых відах спорту могуць моцна ўдарыць, і можа быць капец.
0
самый Серый / Адказаць
19.02.2018 / 19:13
Напомните, пожалуйста, кто формирует бюджет Шахтера? Кто инициировал и кто одобрил этот трансфер?
1
самый Серый / Адказаць
19.02.2018 / 19:16
НН, калі ласка, зрабіце артыкул пра тое, колькі зарабляюць дзіцячыя трэнеры па футболе ў Салігорску і ў якіх умовах гэта адбываецца!
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру