19.02.2018 / 20:05

У свеце з'явіўся першы аўтавытворца, які зрабіў вытворчасць электракараў рэнтабельнай 6

Кіраўнік французска-японскага альянсу Renault-Nissan-Mitsubishi Карлас Гон у інтэрв'ю каналу CNBC паведаміў, што кампанія выйшла на прыбытак у гэтым кірунку.

«Магчыма, мы адзіны аўтамабільны канцэрн, які пачаў зарабляць на электракарах», — заявіў кіраўнік Renault-Nissan-Mitsubishi. Ён таксама прызнаўся, што лічыць альянс самай «прасунутай» кампаніяй, якая вырабляе электракары з самымі ўдалымі суадносінамі кошту і якасці. Кампанія пачала вытворчасць электракараў у 2008 годзе.

Пакуль ва ўсім свеце вытворчасць электрамабіляў нерэнтабельная. Гэта звязана не толькі з высокай цаной кампанентаў і адсутнасцю вялікага досведу ў параўнанні з традыцыйнымі аўтамабілямі. Топ-менеджар лічыць, што на гэта таксама ўплывае неабходнасць значных інвестыцый у распрацоўку і вытворчае абсталяванне для электракараў.

Аўтавытворца Renault-Nissan-Mitsubishi здзівіў аналітыкаў і інвестараў у пятніцу раніцай, паведаміўшы аб рэкордным аперацыйным прыбытку ў 3,854 мільярда еўра (4,84 мільярда даляраў) на 2017 год — на 17,4 адсотка больш, чым годам раней.

18
Альфа / Адказаць
19.02.2018 / 20:23
Верится с трудом. В сети уже масса видео с отзывами об проблемной эксплуатации. С данной моделью хлопот как с ребёнком.
11
Юрась Беларус / Адказаць
19.02.2018 / 20:26
Запас хода - 160 км. Мала.
7
Олег1 / Адказаць
19.02.2018 / 22:49
Когда отменят субсидии государства, снова в убиток уйдет это дело.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру