19.02.2018 / 21:24

Ацэнена здольнасць Расіі будаваць авіяносцы 37

Расія «пры наяўнасці жадання і пэўных магчымасцей» здольная самастойна пабудаваць авіяносец. Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС расказаў генеральны дырэктар Неўскага праектна-канструктарскага бюро Сяргей Уласаў.

«Маё асабістае меркаванне такое — мы можам нармальна, як той казаў, не спяшаючыся будаваць караблі любога памеру — для авіяцыі, універсальны дэсантны і любы іншы пры наяўнасці жадання і пэўных магчымасцей. Вядома, гэта ўсё нятанна, але гэтыя грошы не за паўгода трацяцца, а выдаткоўваюцца 10-12 гадоў», — мяркуе эксперт.

На сёння Расія мае ўсяго адзін авіяносец — пабудаваны ў 80-я гады «Адмірал Кузняцоў».

Для параўнання, ЗША маюць 22 авіяносцы (яшчэ 2 будуюцца), у Вялікабрытаніі і Францыі па 2 авіяносцы (яшчэ па 2 авіяносцы будуецца ў кожнай краіне). Свае авіяносцы ёсць нават у Японіі (3 дзеючых і 1 будуецца) і Паўднёвай Карэі (1 дзеючы і 1 будуецца). Італія, Іспанія, Кітай і Егіпет маюць па 2 авіяносцы.

Столькі ж, колькі ў Расіі (г.зн. адзін), авіяносцаў ў Бразіліі і Тайландзе.

0
M113 / Адказаць
19.02.2018 / 21:40
Перакладаю: начальнік канторкі, якая гэта ўсё будуе, просіць грошай.

Нават калі пабудуюць гэты не вельмі патрэбны РФ карабель, да ЗША будзе далёка: няма досведу, няма палубніка радыёлакацыйнага, з ударнікамі такая ж праблема - лётаюць старыя, давядзецца на базе таго ж Су-27 будаваць фактычна новы больш-меньш сучасны самалёт.
3
Ёпрст / Адказаць
19.02.2018 / 21:43
Не паспеюць, грошы раскрадуць раней
3
человек / Адказаць
19.02.2018 / 21:43
Россияне что-то строят. чем-то хвастаются. а на хлеб что намазывают. когда кушать хочется. нефть с газом? Или угрожают оружием окружающим. желая что-то забрать. какие-то территории захватить. какие-то народы давить и уничтожать. крича, чтобы дань платили. что и есть современные россияне. которые делают оружие и учатся воевать. чтобы жить за счет других народов и стран? То обманывают и воруют. то оружием бряцают. доказывая. что если сильные и наглые. то имеют право обманывать и воровать. 
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру