19.02.2018 / 21:58

Сталічная міліцыя затрымала мужчыну, які пагражаў таксісту нажом 1

Міліцыя з дапамогай службовых сабак па гарачых слядах затрымала мужчыну, якога падазраюць у тым, што ён адмовіўся плаціць за паездку ў таксі і пачаў пагражаць кіроўцу нажом, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Увечары 14 лютага нецвярозы 30-гадовы жыхар Лошыцы адправіўся за забавамі ў мікрараён Уручча. Калі таксіст прывёз мужчыну да месца прызначэння, той адмовіўся плаціць і стаў пагражаць нажом. Кіроўца не разгубіўся, выхапіў нож і ўцёк у лес.

Зламыснік не змог яго дагнаць, вярнуўся ў машыну, дастаў са сваёй сумкі спіртное, выпіў яшчэ і паспрабаваў схавацца ў лесе. Кіроўца таксі тым часам патэлефанаваў у міліцыю па спецыяльнай лініі «102» і папрасіў дапамогі.

На месца здарэння выбыла некалькі нарадаў міліцыі. З дапамогай службовых сабак па гарачых слядах і ўдалося затрымаць зламысніка, які быў змешчаны ў ІЧУ.

Заведзена крымінальная справа па ч.3 арт. 339 КК Беларусі (Хуліганства). Фігуранту пагражае абмежаванне волі ад 3 да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў.

0
иваноуу / Адказаць
21.02.2018 / 11:41
Надо здоумышинника наказать!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру