19.02.2018 / 22:51

100 гадоў таму, 19 лютага 1918 года, у Мінску ўпершыню залунаў бел-чырвона-белы сцяг ГІСТАРЫЧНАЕ ФОТА Падзяліцеся здымкам з сябрамі ў сацсетках! 15

У ноч з 18 на 19 лютага 1918 года бальшавікі ўцяклі з Мінска на ўсход. Адпаведна, выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда змог выйсці з падполля і з турмы былі вызваленыя дзеячы Цэнтральнай беларускай вайсковай рады.

Выканкам Рады Усебеларускага з'езда сабраўся ў доме пісьменніка-нашаніўца Антона Лявіцкага, вядомага пад псеўданімам Ядвігін Ш. Сваім загадам №1 выканкам ад 19 лютага абвясціў, што ён «узяў уладу ў свае рукі».

Ветэрынар, выкладчык сельскагаспадарчай вучэльні Іван Серада прапанаваў зрабіць сядзібай беларускай улады знакавы будынак, рэзідэнцыю колішняй царскай адміністрацыі — Губернатарскі дом, і гэта было ажыццёўлена. Там жа размясцілася «Беларуская камендатура», мэтай якой было не дапусціць пераходу места пад кантроль польскіх вайсковых частак. 

Цяпер у Губернатарскім доме, моцна перабудаваным, на плошчы Свабоды месціцца гімназія-каледж пры Акадэміі музыкі.

Тады ж, 19 лютага над гэтым будынкам упершыню ў гісторыі быў вывешаны нацыянальны сцяг.

21 лютага будзе прынятая Першая Устаўная грамата Беларускай Народнай Рэспублікі. А яшчэ праз месяц, Трэцяй граматай, будзе абвешчаная яе незалежнасць. Так усё і закруцілася.

Сяргей Гезгала

0
Жыве Беларусь! / Адказаць
19.02.2018 / 23:06
Менск - наш!
0
--- / Адказаць
19.02.2018 / 23:40
ЖЫВЕ ВЕЧНА!
0
Мiхася / Адказаць
20.02.2018 / 00:09
Жыве Беларусь!!!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру