19.02.2018 / 23:40

Трэнер беларускага футбольнага клуба папрацаваў усяго чатыры дні, бо прыйшоў на сустрэчу з заўзятарамі п'яным 8

Чарговая гісторыя з жыцця беларускага футбола. 16 лютага галоўным трэнерам футбольнага клуба другой лігі «Маладзечна» быў прызначаны Міхаіл Макоўскі.

Фота «РГ». Макоўскі — другі злева.

Аднак ён не паспеў папрацаваць і чатырох дзён. 19 лютага адбылася сустрэча трэнера з заўзятарамі і прэсай, на якую ён, як паведамляюць футбольныя суполкі ў сацыяльных сетках, прыйшоў п'яным.

Адразу пасля заканчэння сустрэчы Міхаіл Макоўскі быў адхілены з пасады. На яго месца быў прызначаны родны брат Уладзімір, які раней быў асуджаны на 2 гады за арганізацыю дамоўных матчаў і пазбаўлены права займаць любыя пасады, звязаныя з футболам, на працягу 5 гадоў.

Аднак Уладзімір Макоўскі пратрымаўся на пасадзе яшчэ менш. Пасля абурэння заўзятараў галоўным трэнерам «Маладзечна» быў прызначаны Валер Ветраў.

nn.by

0
Юры / Адказаць
19.02.2018 / 23:45
4-2-1-0,5-0,25-... геаметрычная рэгрэсія)) 
0
Василий Коляда / Адказаць
20.02.2018 / 00:08
Эх, а были времена, когда мы кричали Вова Маковский, Миша Маковский и хлопали удачной игре братьев!
1
Дед Мороз / Адказаць
20.02.2018 / 01:07
Панылы сорам :)
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру