20.02.2018 / 06:15

Коля Лукашэнка выступіць у фінале спаборніцтваў па біятлоне сярод падлеткаў, яго трэніруе тата ВІДЭА 36

У выходныя, 24—25 лютага, у Раўбічах пройдзе фінал спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Галоўным суддзёй будзе біятланіст Аляксей Айдараў — уладальнік бронзы Алімпіяды-98 у Нагана.

У фінале возьмуць удзел 168 чалавек — па 24 спартсмены з усіх абласцей і Мінска. Дзеці і падлеткі, якія будуць спаборнічаць у трох узроставых групах, ужо перамаглі на раённых і абласных спаборніцтвах.

У гэтым годзе ў сярэдняй узроставай групе (13—14 гадоў) у спаборніцтвах упершыню прыме ўдзел малодшы сын кіраўніка краіны Мікалай Лукашэнка. На абласных спаборніцтвах у спрынтарскай гонцы ён стаў першым.

Як распавёў TUT.BY адзін з беларускіх біятланістаў, Аляксандр Лукашэнка трэніруе сына сам.

— Як увогуле Мікалай сябе паказаў на спаборніцтвах? — удакладнілі ў прадстаўніка Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Паўла Ягорава.

— Я магу ацаніць толькі на ўзроўні «Снежнага снайпера», на ўзроўні тых дзяцей, якіх я бачу з году ў год. Падрыхтоўка (у Мікалая Лукашэнкі) дастаткова сур'ёзная — як лыжная, так і стральба.

Нагадаем, Мікалай Лукашэнка таксама гуляе ў хакей у камандзе «Грыфон», якая не раз перамагала ў турніры «Залатая шайба».

2
mmm / Адказаць
20.02.2018 / 07:00
Як маўляў бы Жырыеоўскі, у Беларусі з'явіўся шанец!
1
Pauliuk / Адказаць
20.02.2018 / 08:41
На першай дарожцы ў чырвоных трусах - сам падзішах!
2
Пан / Адказаць
20.02.2018 / 09:02
Что за пиар, NN ???
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру