20.02.2018 / 06:28

Назарбаеў зацвердзіў новы казахскі алфавіт на аснове лацінкі 52

Reuters.com

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў зацвердзіў змены ва ўказе аб пераводзе казахскага алфавіту з кірыліцы на лацінку, паведамляецца на сайце кіраўніка дзяржавы.

У новым спісе — 32 літары (у казахскім алфавіце на аснове кірыліцы — 42 літары), а спецыфічныя гукі мовы забяспечаныя дыякрытычнымі знакамі «вострага націску» — акутамі: літара «ә» становіцца «á», «ң» ператвараецца ў «ń». Літары «ш» і «ч» замененыя англіскімі варыянтамі «sh» і «ch». Літар «ц», «э», «ю», «я» па-ранейшаму няма, «ý» — гэта «у», але «у» — гэта «ы».

Паэтапны пераход на лацінскую графіку прадугледжаны да 2025 года.

138
Ganz / Адказаць
20.02.2018 / 07:10
Заняцца больш няма чым. Як быццам гэта нешта карэнным чынам зменiць, а усе параблемы у краiне пасля змены алфавiту самi сабою адразу вырашацца.
25
Алекс / Адказаць
20.02.2018 / 07:19
пара i нам
146
читатель / Адказаць
20.02.2018 / 07:25
Казахский бай-диктатор, похоже, решил войти в историю как человек, отобравший у людей святое - их язык и алфавит. В Казахстане людей уже расстреливали физически, поэтому пришло время убивать духовно.
Паказаць усе каментары/ 52 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру