20.02.2018 / 08:52

На Гульнях у Пхёнчхане выяўлены другі станоўчы допінг-тэст на мельдоній 2

Нямецкі журналіст, аўтар фільмаў пра допінг у расійскім спорце Хаё Зэпельт паведаміў, што мае звесткі пра выяўленне яшчэ аднаго станоўчага допінг-тэсту на мельдоній на Алімпіядзе ў Пхёнчхане.

«Імаверна, знойдзены яшчэ адзін станоўчы допінг-тэст на мельдоній. Магчыма, яго здаў той жа спартсмен, але ў іншы перыяд. Трэба дачакацца пацверджання. Калі гэта праўда, то трэба зразумець, калі і дзе была ўзятая гэтая проба», — піша Зэпельт.

Раней стала вядома, што бронзавы прызёр Гульняў 2018 па кёрлінгу ў дабл-міксце расіянін Аляксандр Крушальніцкі здаў станоўчую допінг-пробу, у якой быў знойдзены мельдоній.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

16
Žvir / Адказаць
20.02.2018 / 09:12
Vieļmi padobna na pravakacyjnuju padstavu. Nie pavieru, što spartoviec, dy ū takim vidzie spobornictvaū, paslia takich baliučych i haniebnych skandalaū, uziaū dy nažersia taho mandonija, ci jak tam jaho...Heta treba byc` končanym kretynam i calkam niepadatkaznym, pierad svaim sumlieņniem i krainaj, skotam. Asabista ja nia vieru ū mahčymasc` takoha.
3
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
20.02.2018 / 09:28
Žvir, трэба быць прыблізна на столькі ж тупым, як і для пачатку вайны супраць Украіны, і разбэшчвання 3х трыліёнаў нафтадаляраў. Таму гэта ўпісваецца ў агульную карціну пацыента.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру